BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Міхалевіч: Беларусам не варта чакаць зменаў у 2026 годзе

Рэальных і непазбежных зменаў можна чакаць цягам 10-15 гадоў і яны будуць хучэй звязаныя са смерцю Аляксандра Лукашэнкі ці Уладзіміра Пуціна.

А ў 2026 годзе ў Беларусі будзе замарозка палітычнай сітуацыі прыблізна такая, як мы маем цяпер, — перакананы беларускі юрыст і палітык, кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 году Алесь Міхалевіч:

-Мы зноў будзем бачыць сілавікоў, якія каментуюць знешнюю палітыку, што, пагадзіцеся, вельмі дзіўна, таму што кіраўнікі сілавога блрку з’яўляюцца як быццам бы эспертамі па знешняй палітыцы. Мы зноў будзем бачыць палітычных вязняў. Я думаю, што іх колькасць будзе трымацца на тым роўні, на якім яна на сённяшні дзень ёсць.

Бягучая сітуацыя ў Беларусі адметная працягам палітычных рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці, а таксама працяглым міграцыйным крызісам на мяжы з Еўрапейскім Звязам. Усё гэта толькі прыводзіць да дыпламатычнай напружанасці і магчымасці далейшых санкцый. Беларуская эканоміка па-ранейшаму моцна залежыць ад расейскай падтрымкі.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя.