BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Міхалевіч: Выбары ў КР – ключавая падзея гэтай вясны

Як мінімум для таго, каб у сённяшніх варунках і ў выніку патрэбы, калі пачнуцца нейкія змены, быць сур’ёзным і вырашальным суб’ектам у беларускай палітыцы – менавіта для гэтага павінна існаваць і функцыянаваць Каардынацыйная Рада. Так падрыхтоўку да чарговых выбараў у КР пракаментаваў беларускі юрыст і палітык, кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 году, сябра Каардынацыйнай Рады Алесь Міхалевіч.

Алесь Міхалевіч
Алесь Міхалевіч

Міхалевіч адзначыў, што ў беларускім палітычным кантэксце – гэта адна з самых ключавых падзеяў гэтай вясны:

– Я думаю, што гэта перш за ўсё будуць выбары ў Каардынацыйную Рады і атрынне новага складу Каардынацыйнай Рады. Гэта будзе другі абраны склад Каардынацыйнай Рады. Папярэдні склад Кааардынацыйнай Рады складалася з людзей, якія абвесці ад стварэнні гэтага органа і проста туды дабіралі новых людзей. Гэта вельмі істотна, што ёсць дэмакратычны працэс, ёсць выбары.

Выбары ў Каардынацыйную Раду чацвёртага склікання пройдуць 11–17 траўня 2026 года ў анлайн-фармаце. Прыняць удзел змогуць як беларусы ў замежжы, так і беларусы ў самой Беларусі, калі гэта будзе для іх бяспечна.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя