Пра гэта піша @PEofBelarus са спасылкай на sverigesradio.

Раней Міграцыйнае агенцтва Швецыі ўжо крытыкавалі за выкарыстанне састарэлай інфармацыі пра Беларусь, якая не адлюстроўвае сапраўднае становішча з правамі чалавека ў краіне.
«Мы ўсведамляем гэтую інфармацыю і крытыку, якая была выказана ў наш адрас», — заявіла Анна Ліндблад, намесніца юрыдычнага кіраўніка Міграцыйнага савета.
Нагадаем, з’явілася інфармацыя, што Швецыя адмовіла ў прытулку беларусу, які ўдзельнічаў у пратэстах. Яго разам з маці дэпартавалі ў Беларусь, дзе мужчына быў адразу затрыманы.
вясна






