BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мігранты спрабавалі прарвацца праз мяжу ў раёне Белавежы

Група з некалькіх дзясяткаў чалавек спрабавала прарвацца ў Польшчу з Беларусі на памежным участку ракі Пшэўлока. У польскія службы пачалі кідаць камяні, але ў выніку мігранты сышлі ўглыб Беларусі, паведаміла ў чацвер польская Памежная служба.

Migranci przy granicy polsko-białoruskiej (Oksana Manchuk / AP)

Падляшскі аддзел памежнай аховы апублікаваў відэа, на якім бачна месца, дзе некалькі дзясяткаў чалавек набліжаюцца да лініі мяжы. У гэтым месцы сталёвага барʼера няма, на мяжы нацягнута канцэрціна – калючы дрот. «Мяжа не перасякалася. Дзеянні польскіх службаў прывялі да адыходу ўсіх людзей углыб Беларусі», – паведаміла прэс-сакратар Падляшскага аддзела памежнай аховы ў Беластоку маёр Катажына Здановіч. У той жа дзень вечарам мігранты зрабілі яшчэ адну спробу. Гэта зноў была група з некалькіх дзясяткаў чалавек, якія паводзілі сябе агрэсіўна, і ў польскія службы зноў пачалі кідаць камяні. У чарговы раз атака была адбітая, і іншаземцы адышлі ўглыб Беларусі.