Беларускае пытанне не знятае з міжнароднай павесткі. Гэта ўжо сам па сабе цуд. Гэта адбываецца нягледзячы на цяжкасці, насуперак усяму і дзякуючы дэмакратычным сілам у замежжы, у тым ліку Офісу Святланы Ціханоўскай і ўсіх дэмакратычных сілаў, інстытуцый грамадзянскай супольнасці, – кажа былы палітвязень, блогер, журналіст Мікалай Дзядок.

– Вядома не выпадае казаць, што мы на топе ўсіх працэсаў, і ўсе толькі думаюць, як там Беларусь. Відавочна нас успрымаюць як марыянеткавую дзяржаву Расеі, але тым не менш вялікая заслуга нашага дэмакратычнага руху ў тым, што нягледзячы на ўсе выклікі, нягледзячы на цяжкасці, насуперак усяму наш дэмакратыяны рух на палітычным узроўні адрозніваюць ад Расеі, беларусаў адрозніваюць і праяўляюць салідарнасць з Беларуссю. І нашае беларускае пытанне не знятае з павесткі і парадку дня. Я лічу, што гэта цуд сам па сабе ў сённяшніх умовах.
Нядаўна аглядаў Мюнхенскую канферэнцыю, і калі ласка, цэлы івент, упершыню за ўвесь час колькі праводзіцца гэтая канферэнцыя, быў прысвечаны Беларусі. То бок, Беларусь – у цэнтры ўвагі. Гэта гаворыць само за сябе, што на такой высокаўзроўневай падзеі Беларусі прысвечаны асобны выступ, асобная дыскусія.
РР: А каго вы можам сёння назваць рэальнымі цэнтрамі сілы ў дэмакратымным руху?
– Наш дэмакратычны рух, дзякуй богу, не носіць нейкага дыктатарскага характару. Але палітычнае ядро, палітычнае лідарства акрэслена досыць выразна, гэта я бачу Офіс Святланы Ціханоўскай, да яго прымыкаюць усе нашыя дэмакратычныя інстытуцыі, дакладней сказаць, інстытуцыі грамадзянскай супольнасці: гэта ініцыятвы Байсол, Белпол, незалежныя медыя і праваабаронцы. Хацелася, праўда, большага адзінства. Але, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, мы працягвае трымацца разам і робім далей нашу справу.
Цалкам матэрыял:
Мікалай Дзядок дадаў, што пакуль што не выпадае казаць пра тое, што магло б чакаць беларусаў і Беларусь не толькі на бліжэйшыя гады, але і на бліжэйшыя месяцы. Бо пад уплывам міжнародных падзеяў усё мяняецца надта хутка.
Беларускае Радыё Рацыя






