BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мікалай Леўшчыц: Ніякія выбары на змену ўлады ўплыву не маюць

Толькі ваенныя поспехі Украіны і вяртанне ёй анексаваных Расеяй украінскіх тэрыторый могуць змяніць сітуацыю ў Расеі. Ніякія выбары на змену ўлады цяпер уплыву не маюць, – адзначыў Мікалай Леўшчыц, які з’яўляецца праектным менеджарам у “Камандзе Навальнага” ды адным з праектных кіраўнікоў фонду “Нужна помощь”:

– Ваеннага злачынцу і дыктатара, якім з’яўляецца Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін, ніякімі “выбарамі” канешне ж не зняць. Людзі проста ў чарговы раз у гэтым пераканаліся. Ніякіх кандыдатаў ён не будзе рэгістраваць, нічога ён не будзе рабіць такога. Ён даўно ўжо перастаў быць дэмакратам, перастаў гуляць у штосьці. Ён абсалютны злачынца і забойца, які кожны дзень забівае людзей. Вось гэта стала зразумела людзям, мне здаецца.

Мікалай Леўшыц перакананы, што вынікі прэзідэнцкіх выбараў ужо і так усім вядомыя. Ні ў каго няма шанцаў з прычыны аўтарытарнасці дзяржавы акрамя як у самога Уладзіміра Пуціна.

Беларускае Радыё Рацыя