BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мікалай Леўшчыц: Расейская турма забівае

Важна мець жывымі і на волі расейскіх палітвязняў. Паколькі расейская турма забівае. У выніку абмену з-за кратаў былі вызваленыя палітыкі, праваабаронцы ды грамадскія дзеячы: Ілля Яшын, Уладзімір Кара-Мурза, Алег Арлоў, Саша Скачыленка, Эван Гершковіч, Алсу Курмашэва ды іншыя. Каментуе падзею Мікалай Леўшчыц – праектны менеджар “Каманды Навальнага”, адзін з праектных кіраўнікоў у фондзе “Нужна помощь”, які цяпер жыве ў Грузіі:

– Немагчыма насамрэч перадаць, што яны адчувалі. Той жа Уладзімір Кара-Мурза, у якога быў абсалютна абсурдны прысуд на 25 гадоў. Як ён патэлефанаваў жонцы і дзецям і сказаў, што думаў, што памрэ ў турме. Зараз ён ужо дома, можна сказаць, што дома, у шпіталі. Яны ў карантыне знаходзяцца. Расейская турма забівае, гэта мы бачым на прыкладзе Аляксея Навальнага ды іншых. Гэта катаванне, гэта штодзённае выпрабаванне.

Паведамлялася таксама, што раней ЗША планавалі ўключыць у спіс для абмену расейскага палітыка Аляксея Навальнага. Аднак ён памёр за кратамі 16 лютага бягучага года.

Беларускае Радыё Рацыя