Мікалай Статкевіч, нядаўна вызвалены палітвязень, які перанёс інсульт у зняволенні, завёў уласны тэлеграм-канал і апублікаваў першы вялікі артыкул-папярэджанне пра небяспеку, якую, на яго думку, прадстаўляе Расея для Беларусі і ўсяго свету.

У тэксце ён аналізуе магчымыя матывы Крамля для пачатку новай вайны ў Еўропе, называе агрэсіўную палітыку Масквы стратэгічнай памылкай і разглядае гістарычныя, ідэалагічныя і псіхалагічныя прычыны яе дзеянняў.
Статкевіч таксама заклікае беларусаў самастойна разважаць і рыхтавацца да магчымых крызісных сцэнараў, а не спадзявацца на знешнюю абарону ці дыпламатычныя гарантыі.
У фінале звароту Статкевіч прызнаецца, што тэкст даўся яму цяжка — як маральна, так і фізічна. Аднак ён лічыць сваім абавязкам папярэдзіць грамадства пра магчымыя пагрозы.
Беларускае Радыё Рацыя






