Былы палітвязень Мікалай Статкевіч у сваім тэлеграм-канале звярнуўся да беларусаў са словамі глыбокай удзячнасці за салідарнасць. Ён кажа, што супрацоўнікі турмаў пераконвалі яго, што на волі пра яго ўсе забыліся, але сам ён «амаль фізічна» адчуваў цеплыню і падтрымку.

Цытата: «Але вельмі балюча хвалюе як шмат людзей яшчэ застаюцца ў зняволенні. Памятаем пра іх, падтрымліваем іх родных, робім усё дзеля іх вызвалення! Свабоду ўсім палітвязням!”.
Па стане на 1 сакавіка ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1143 чалавекі.
Беларускае Радыё Рацыя






