
Як паведамляе “Гарадзенская праваабарона”, стала вядома, што палітвязня Мікіту Самарына судзяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу. Акрамя артыкулу 364 (“гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў”) фігуруе артыкул 411 (“злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”). Імаверна, што 411-ы артыкул з’явіўся ў выніку нежадання Самарына супрацаваць з так званым “следствам”.
Мікіту Самарыну пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.
На працэс Самарына прывезлі з штрафнога ізалятару, туды ж яго зноў адправілі пасля паседжання.
Карны працэс пачаўся ў Гародні 2 ліпеня.
Другое паседжанне па судовай справе прызначана на 8 ліпеня.