BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мінабароны Беларусі заявіла пра перанос вучэнняў «Захад-2025» углыб краіны

Міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін на сустрэчы міністраў абароны АДКБ у Бішкеку заявіў, што прынята рашэнне аб зніжэнні параметраў вучэння „Захад-2025“ і пераносе яго асноўных манеўраў углыб тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад заходніх межаў. Пра гэта паведамляе мінабароны Беларусі. Заяву Хрэніна на сустрэчы АДКБ  апублікавалі па-расейску і па-англійску.

Кіраўнік абароннага ведамства Беларусі сказаў, што вайсковыя вучэнні «Захад-2025» не накіраваныя супраць каго-небудзь, а перанос яго асноўных манеўраў углыб тэрыторыі краіны ад заходніх межаў сведчыць пра гатовасць да дыялогу і зніжэнне напружанасці ў рэгіёне.

Ён заклікаў заходнія краіны лічыцца з «аб’ектыўнымі інтарэсамі бяспекі іншых краін».

Беларускае Радыё Рацыя