Беларусь гатовая да дыялогу з НАТА дзеля ўмацавання бяспекі ў Усходне-Еўрапейскім рэгіёне. Пра гэта ў эфіры «ВоенТВ» паведаміў начальнік Дэпартамента міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва — памочнік міністра абароны па міжнародным супрацоўніцтве Валерый Равенка.

Паводле яго слоў, адносіны Беларусі з краінамі Захаду і Альянсам цяпер застаюцца складанымі. Равенка заявіў, што напружанасць у камунікацыі нібыта абумоўленая «разнагалоссямі ў пытаннях знешняй палітыкі і бяспекі» і тым, што Захад «хацеў падпарадкаваць Беларусь сваім інтарэсам».
«Мы з гэтым не згодныя. У нас свая палітыка — у тым ліку палітыка добрасуседства і забеспячэння бяспекі ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне. Гэта разыходзілася з поглядамі Захаду і паўплывала на нашы адносіны з краінамі Еўразвяза і краінамі — членамі НАТА», — адзначыў прадстаўнік Мінабароны.
Нягледзячы на гэта, Беларусь, паводле яго слоў, працягвае кантакты са заходнімі дзяржавамі. Равенка паведаміў, што Беларусь акрэдытавала шэраг дзяржаў — чальцоў НАТА, і на сённяшні дзень дзесяць з іх гатовыя прадстаўляць у Менску сваю пазіцыю.
«Мы гатовыя чуць іх пазіцыю і прыходзіць да пэўнага кансэнсусу — дзеля забеспячэння бяспекі ў нашым рэгіёне», — сказаў ён.





