Міністэрства абароны Беларусі да канца года плануе набыць беспілотныя апараты на 3,3 мільёна долараў. На гэтую інфармацыю на сайце дзяржаўных закупак звярнуў увагу тэлеграм-канал “Авиация Беларуси”.

У большасці выпадкаў гэта беспілотнікі кітайскай вытворчасці, але ёсць і адна пазіцыя без канкрэтыкі, адзначае рэсурс.
Нагадаем, на гэтым тыдні Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які спрашчае парадак увозу ў Беларусь беспілотных лятальных апаратаў і авіямадэляў «у інтарэсах сілавых, праваахоўных і іншых арганізацый». Акрамя таго, у мэтах узмацнення кантролю за абаротам БЛА ўводзіцца абавязак для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў узгадняць продаж БЛА да яго ажыццяўлення.






