Пра прыбыцце “чарговай партыі” з чатырох расейскіх верталётаў Мі-35М паведаміла Міністэрства абароны Беларусі.
“Паветраныя судны пілатавалі беларускія лётчыкі, якія прайшлі навучанне ў навучальным цэнтры Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі. Маршрут пералёту склаў больш за 2.000 кіламетраў”, – гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Адзначаецца, што верталёт Мі-35М знешне падобны да верталёта Мі-24, “але прынцыпова адрозніваецца ад яго найноўшай электронікай і сучаснымі прыборамі“, здольны “ўжываць больш шырокую наменклатуру авіяцыйных сродкаў паражэння і гатовы выконваць задачы ў любых умовах”.
Першая партыя верталётаў расейскай вытворчасці прыбыла ў Беларусь 17 жніўня 2023 года.