BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі сустрэўся з Святланай Ціханоўскай

фота https://www.gov.pl

8 студзеня першая сустрэча Святланы Ціханоўскай у рамках афіцыйных спатканняў у сталіцы Польшчы Варшаве прайшла з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім.

«Міністар выказаў поўную падтрымку для дэмакратызацыі, развіцця грамадзянскай супольнасці і еўрапейскіх памкненняў беларускага народу», — напісана па выніках сустрэчы з беларускай дэлегацыяй у сацсетцы Х МЗС Польшчы.

У Ціханоўскай сёння адбудуцца таксама сустрэчы з прадстаўнікамі новага ўраду Польшчы і кіраўніцтвам парламенту.

Святлана Ціханоўская знаходзіцца з візітам у Польшчы па запрашэнні прэзідэнта Анджэя Дуды.