BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Міністр абароны Польшчы распавёў пра планы ўмацавання мяжы

Міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Косіняк-Камыш у эфіры Radio Zet падтрымаў ідэю будаўніцтва ўмацаванняў на мяжы. Паводле яго словаў, ёсць план па ўзмацненню аховы мяжы.

“Ці павінна Польшча пачаць будаўніцтва бункераў, равоў і акопаў на мяжы з Беларуссю і Расеяй?” – спытаў у яго вядоўца. “Так”, – адказаў міністр. Разам з тым ён заклікаў не акцэнтаваць увагу выключна на фізічных умацаваннях.

“Гатовім цэлы план. робім дэ-факта, умацаванне мяжы. Выпраўляем агароджу на мяжы польска-беларускай, узмацняем. Ёсць вайсковая групоўка, якая знаходзіцца на Падляшшы, Люблінскім ваяводстве, Мазавецкім і Вармінска-Мазурскім, якая падтрымлівае Памежную ахову, ёсць прысутнасць войска. І выдаткі на гэта самыя вялікія ў 2024 годзе”, – растлумачыў ён.

Міністр адзначыў, што не трэба зводзіць усё да будаўніцтва ўмацаванняў. Ён звярнуў увагу на комплекс мерапрыемстваў, у тым ліку прысутнасць саюзных войскаў.