Штогадовыя зборы “Ваенная бяспека і абарона Рэспублікі Беларусь” пад кіраўніцтвам міністра абароны Віктара Хрэніна пройдзе ў Берасці. Пра гэта паведаміла прэс-служба ваеннага ведамства.

Адзначаецца, што ў зборах возьмуць удзел прадстаўнікі выканаўчых камітэтаў — абласцей і Менску. На зборах да чыноўнікаў плануецца давесці “асноўныя тэндэнцыі ваенна-палітычнай абстаноўкі”, якая цяпер складваецца вакол Беларусі, “вынікі будаўніцтва сістэмы тэрытарыяльнай абароны” і “асноўныя кірункі яе развіцця”.
Як адзначае выданне Позірк, рэжым Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам і поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны, у якой афіцыйны Менск падтрымлівае Крэмль.
Беларускае Радыё Рацыя






