BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Міністр юстыцыі Літвы: Чакаем выдачы ордэра на арышт Лукашэнкі

У Літве пракаментавалі зварот да пракурора Міжнароднага крымінальнага суда (МУС) з матэрыяламі аб злачынствах супраць чалавечнасці з боку рэжыму Лукашэнкі.

Фота: Мінюст Літвы.

30 верасня ўрад Літвы ў адпаведнасці з артыкуламі 13(а) і 14 Рымскага статута звярнуўся ў МУС у сувязі з сітуацыяй у Беларусі для правядзення расследавання офісам пракурора МУС, піша reform.news.

У сваім звароце літоўскі ўрад заявіў, што ёсць абгрунтаваныя прычыны меркаваць, што пачынаючы з 1 мая 2020 года па сённяшні дзень у Беларусі працягваюць здзяйсняцца злачынствы супраць чалавечнасці, у тым ліку дэпартацыя, пераслед і іншыя бесчалавечныя акты, у дачыненні да грамадзянскага насельніцтва Беларусі па ўказанні вышэйшых. службовых асоб, праваахоўных і ваенных чыноўнікаў.

“Некаторыя з гэтых злачынстваў былі ўчыненыя на тэрыторыі Літвы, таму яны тэрытарыяльна і матэрыяльна падпадаюць пад юрысдыкцыю МУС. Таксама ёсць падставы меркаваць, што частка саставаў гэтых злачынстваў была ўчынена і працягвае ўчыняцца на тэрыторыі іншых дзяржаў — удзельніц МУС,” – заяўляе Міністэрства юстыцыі Літвы.