BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Міністр унутраных спраў Літвы выступіў за далейшае ўмацаванне мяжы з Беларуссю

Сітуацыя на мяжы з Беларуссю “застаецца напружанай”, заявіў міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч падчас наведвання памежнай заставы ў Падваронісе і пункта пропуску Мядзінінкай разам з еўракамісарам па ўнутраных справах і міграцыі Магнусам Брунэрам.

Літоўскі чыноўнік канстатаваў, што сёлета “назіраецца рост патокаў нелегальных мігрантаў”.

“Літва пастаянна адбівае гібрыдныя атакі. Нашы памежнікі стаяць на перадавой, абараняючы не толькі мяжу Літвы, але і ўсяго Еўрасаюза”, — цытуе Кандратовіча прэс-служба МУС.

Паводле слоў міністра, 90% памежнікаў аснашчаны “ўзбраеннем, якое адпавядае стандартам НАТО”, працягваецца “мадэрнізацыя патрульных маршрутаў”.

Кандратовіч таксама заявіў, што Літве неабходна ўжо зараз задумацца пра абнаўленне тэхнічнага абсталявання на мяжы з Беларуссю і Расеяй. Ён выказаў спадзеў, што Еўразвяз выдзеліць сродкі на гарантаванне бяспекі межаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Delfi