BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Міністр Унутраных Спраў Польшчы: У Расеі збіраюць тысячы людзей, каб атакаваць польскую мяжу

«Маем дачыненне з эскалацыяй сітуацыі на беларуска- польскай мяжы». Так сказаў сёння на прэс-канфэрэнцыі ў Дубічах Царкоўных на Гайнаўшчыне міністр унутраных справаў і адміністрацыі Томаш Семоняк.

Спасылаючыся на інфармацыю саюзных службаў, ён адзначыў, што трэба ўлічваць узмацненне ціску на польскую мяжу, «таму што ў Расеі збіраюцца тысячы людзей, каб іх (на польска-беларускую мяжу) пераправіць»:

– Можна ўлічваць узмацненне ціску на польскую мяжу, таму што ў Расеі, як нам вядома з саюзных службаў, збіраюць тысячы людзей. Мы не сумняваемся, што гэтыя дзеянні не маюць ніякага іншага характару, акрамя агрэсіі і інструментальнага абыходжання з людзьмі. Часта з беднымі, якія часта плацяць за гэта.

Як адзначыў кіраўнік польскага ўнутрыпалітычнага ведамства сітуацыя на беларуска-польскай мяжы становіцца ўсё больш напружанай.

– Гэтая агрэсія нарастае. Пачалося з кідання камянямі, а цяпер у нас эскалацыя. У гэтых падзеях апошніх дзён, таксама за апошнія некалькі дзясяткаў гадзін, пацярпелі двое памежнікаў. На шчасце, іх стан лепшы, чым салдат якога пырнулі нажом. Аднак гэтая сітуацыя пастаянна абвастраецца.

Томаш Семоняк падкрэсліў, што Міністэрства ўнутраных спраў працуе над рознымі рашэннямі для гарантавання бяспекі на польска-беларускай мяжы. Ён дадаў, што гэта ўключае ў сябе ўшчыльненне памежнага барʼера.

Прэмʼер-міністр Польшчы Дональд Туск, міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў КасінякКамыш і міністр унутраных спраў і адміністрацыі Томаш Сямоняк сустрэліся сёння з жаўнерамі і памежнікамі ў Дубічах Царкоўных на Гайнаўшчыне. Менавіта ў гэтым раёне ўчора адбылася адзін з мігрантаў сурʼёзна параніў польскага жаўнера, што ахоўвае польска-беларускую мяжу. Паранены жаўнер у гайнаўскім шпіталі змагаецца за сваё жыццё.

Беларускае Радыё Рацыя