«Галоўным інтарэсам» Захаду з’яўляецца «захаванне дамінавання на планеце», — заявіў міністр замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў, выступаючы на 79-й сэсіі Генеральнай асамблеі ААН.
Паводле яго, «калі якая-небудзь дзяржава адважыцца праводзіць палітыку ў інтарэсах свайго народу або паспрабуе скінуць ярмо вонкавага кіравання сваімі рэсурсамі», то Захадам «да адступніка ўжываецца ўвесь набор незаконных санкцыяў і ціску».
Кіраўнік МЗС заявіў, што вайна ва Украіне патрэбная Захаду «ва ўгоду транснацыянальнаму капіталу», а заходнія краіны зацікаўленыя, каб «Украіна ваявала сёння да апошняга ўкраінца».