Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заклікаў вучыцца на прыкладзе Украіны таму, як выглядае сучасная вайна, заклікаўшы інвеставаць у вытворчасць беспілотнікаў. Заяву польскага міністра прыводзіць Polsat News.

Сікорскі адзначыў, што хоча бачыць больш інвестыцый у ваенную прамысловасць. “Мы павінны вучыцца ва ўкраінцаў, як выглядае сучасная вайна, і абапірацца на тое, што яны ўжо маюць», – дадаў ён.
Са слоў кіраўніка МЗС Польшчы, летась Украіна вырабіла 1,5 мільёна беспілотнікаў. “Гэта іх лінія абароны, і сёлета яны хочуць вырабіць 4,5 мільёна. Я марыў бы, каб наша «авіяцыйная даліна на Падкарпацці» была таксама далінай беспілотнікаў», – падкрэсліў ён.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: PAP






