BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Міністра Рыжанкова не будзе ў Вашынгтоне на Радзе міру

Прадстаўнік Беларусі не будзе ўдзельнічаць у першай сустрэчы Рады міру ў Вашынгтоне 19 лютага, паведаміла Радыё Свабода, спасылаючыся на высокапастаўленыя крыніцы.

Максім Рыжанкоў
Максім Рыжанкоў

Стварэнне Рады прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ініцыяваў для вырашэння праблемаў сектару Газа. Як паведамляе агенцтва dpa, чакаецца, што ў працы Рады міру возьмуць удзел каля двух дзясяткаў краін, але сярод іх дакладна не будзе сябраў Рады бяспекі ААН Кітаю, Расеі і Францыі.

Сярод назіральнікаў  блізкія азіяцкія саюзнікі ЗША Японія і Паўднёвая Карэя, а таксама Індыя і Тайланд. Таксама сярод назіральнікаў — Вялікая Брытанія, ЕЗ і асобныя дзяржавы Еўразвязу: Аўстрыя, Грэцыя, Італія, Кіпр, Нідэрланды, Нямеччына, Польшча, Румынія, Славаччына, Фінляндыя, Харватыя і Чэхія. Нарвэгія і Швайцарыя таксама будуць удзельнічаць у якасці назіральнікаў, як і Аман і Мексіка.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў аб стварэнні Рады міру, якую ён узначальвае, у студзені на Усясветным эканамічным форуме ў Давосе.

Беларускае Радыё Рацыя