BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Міністры абароны Польшчы і Літвы сустрэліся каля мяжы з Беларуссю

Міністры абароны Польшчы і Літвы Уладзіслаў Касіняк-Камыш і Лаўрынас Кашчунас 3 ліпеня сустрэліся каля мяжы з Беларуссю і абмеркавалі «гібрыдную вайну» на межах Беларусі з краінамі Еўразвязу.

Візіт кіраўніка польскага міністра абароны ў Літву пачаўся з наведвання міністрамі кантрольнага пункту літоўскай памежнай службы ў Падварэнісе, размешчаным непадалёк ад памежнага пераходу Меднікі — Каменны Лог.

Выступаючы перад памежнікамі, Уладзіслаў Касіняк-Камыш падкрэсліў, што «На мяжы ідзе гібрыдная вайна, яна ідзе таксама ў Літве, Латвіі і Эстоніі, на кожнай з нашых межаў. Сёння польская мяжа падвяргаецца самым інтэнсіўным атакам. (…) Польская дзяржава не супакоіцца, пакуль мы не знойдзем вінаватага і Польская дзяржава разам са сваімі саюзнікамі зробіць усё, каб яшчэ лепш абараніць усходнюю мяжу Еўразвязу і NATO», — заявіў палітык.  Далей перамовы міністраў прадоўжыліся ў Вільні.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: x.com/Lithuanian_MoD/status