BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Міністры замежных спраў краін ЕЗ абмяркуюць рэакцыю на смерць Навальнага

Сустрэча адбудзецца 19-га лютага, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Еўракамісіі Пэтэр Стана, адзначыўшы, што пакуль рана казаць пра магчымыя сцэнары рэагавання.

Фота: aussiedlerbote.de

Усе міністры замежных спраў сустрэнуцца, каб абмяняцца думкамі аб тым, што адбылося, і вырашыць, якой павінна быць рэакцыя Еўрапейскага Звязу, – адзначыў Стана.

Міжнародныя і беларускія дэмакратычныя лідары ў сваіх ранейшых заявах усклалі адказнасць за смерць палітыка на расейскія ўлады.

Беларускае Радыё Рацыя