На сустрэчы кіраўнікоў Генштабаў саюзнікаў у Лондане дасягнута пагадненне, што для забеспячэння міру ва Украіне спатрэбяцца не толькі сухапутныя войскі, але таксама магутныя падраздзяленні ВПС і ВМФ. Аб гэтым піша Bloomberg.

Адзначаецца, што заходнія саюзнікі пачалі перамовы, каб выпрацаваць падрабязныя ваенныя планы, якія ляжаць у аснове міратворчых сіл пад кіраўніцтвам Англіі і Францыі, актывізаваўшы падрыхтоўку да патэнцыйнага перамір’я ва Украіне.
Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер сказаў, што “графік” мірнага пагаднення паміж Расеяй і Украінай зараз “становіцца ў фокусе”.
Паводле яго слоў, мэта абмеркавання – ператварыць “палітычную канцэпцыю ў ваенныя планы”, якія можна будзе рэалізаваць на месцах. Ён дадаў: “Мы не ведаем, ці будзе пагадненне – я дакладна спадзяюся, што яно будзе – але калі яно будзе, вельмі важна, каб мы маглі дзейнічаць неадкладна”.
Выданне піша, што каля 30 у асноўным еўрапейскіх краін прапанавалі прадаставіць войскі, самалёты, ваенна-марскія судны, разведку або фінансаванне для так званай “кааліцыі добраахвотных сіл”. Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя і Японія таксама прынялі ўдзел у перамовах. Сустрэча ў чацвер прысвечана аператыўнаму планаванню, пасля таго як на мінулым тыдні ў Парыжы абмяркоўвалася пытанне аб тым, які ўклад кожная краіна гатова ўнесці.