BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Місія ААН як альтэрнатыва еўрапейскім войскам ва Украіне

1122-і дзень вайны. Саміт “кааліцыі ахвочых” у Парыжы адбудзецца 27 сакавіка.

Здымак ілюстрацыйны

У ім прыме ўдзел прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Падчас саміту будзе абмяркоўвацца завяршальны этап працы па падтрымцы ўкраінскага войска і развіццю ўстойлівай ваеннай мадэлі для прадухілення будучыні магчымага ўварвання Расеі, перадае словы французкага прэзідэнта Эмануэля Макрона агенцыя УНІАН. 

Паводле выдання The Telegraph, Макрон разглядае місію ААН як альтэрнатыву еўрапейскім войскам ва Украіне. Тым часам ЗША імкнуцца аднавіць умовы пагаднення з Украінай па выкапнях і хочуць уключыць акупаваную Расеяй ЗАЭС у шырэйшую эканамічную здзелку, інфармуе Financial Times. Выданне са спасылкай на амерыканскіх і ўкраінскіх чыноўнікаў піша, што здзелка, якую Кіеў лічыць здавальняючай, застаецца непадпісанай, бо абодва бакі вядуць складаныя перамовы, якія закранаюць шырэйшыя пытанні эканомікі і бяспекі. Адзін з украінскіх суразмоўцаў адзначыў, што новых умоў адміністрацыя Трампа яшчэ не прадставіла, аднак ёсць разуменне таго, што ў ЗША працуюць над “больш сур’ёзнай дамовай”.

Беларускае Радыё Рацыя