Асуджэнне “спроб беларускага рэжыму арганізаваць фальсіфікаваныя прэзідэнцкія выбары 26 студзеня 2025 года” выказана ў рэзалюцыі Міжнароднага дэмакратычнага саюза (IDU).

Падкрэсліваецца, што праект дакумента быў прадстаўлены Аб’яднанай грамадзянскай партыяй Беларусі (дэ-юрэ ліквідаванай уладамі ў 2023 годзе) на паседжанні выканаўчага камітэта IDU ў Вашынгтоне.
“Улады ладзяць кампанію арыштаў, скіраваную супраць дзеячаў апазіцыі. У цяперашні час налічваецца не менш за 1.300 палітычных зняволеных”, — гаворыцца ў рэзалюцыі.
Адзначаецца, што ў Беларусі адсутнічае “інстытуцыйная аснова для правядзення свабодных і справядлівых выбараў, усе апазіцыйныя партыі, незалежныя прафсаюзы і арганізацыі грамадзянскай супольнасці расфармаваны, а незалежныя СМІ забаронены”.