Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск абвясціў, што памежныя пераходы з Беларуссю будуць зноў адкрытыя апоўначы з серады на чацвер, 25 верасня.

Прафесар Даніэль Бацькоўскі з аддзялення міжнародных адносін універсітэта ў Беластоку адзначае, што адкрыццё мяжы аднаўляе лагістычныя і эканамічныя сувязі, аднак Польшча можа зачыніць яе ў любы момант, калі ўзнікнуць пагрозы для бяспекі.
-Граніца можа быць закрыта ў любы момант. Польшча паказала, што ў той час, калі нарастае агрэсія з боку Беларусі і Расейскай Федэрацыі для бяспекі краіны, мы па-просту закрываем мяжу. Мы зможам цалкам адрэзаць мяжу, і гэта сігнал для Кітая.
Асобна эксперт адзначае сітуацыю вакол Анджэя Пачобута, ці магло яго патэнцыйнае вызваленне стаць прычынай запланаванага адкрыцця мяжы:
-Шчыра кажучы, не думаю, што закрыццё мяжы было звязана з вызваленнем Анджэя Пачобута. Ён з’яўляецца асабістым вязнем Лукашэнкі. І тут нешта большае, чым блакада мяжы, павінна адбыцца, каб Лукашэнка пайшоў на такія саступкі.
Памежныя пераходы паміж Польшчай і Беларуссю былі закрытыя з 12 верасня з меркаванняў бяспекі падчас вучэнняў «Захад-2025». Іх адкрыццё запланавана ў ноч на 25-е верасня.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя
* * *
Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск заявіў, што памежныя пераходы з Беларуссю будуць зноў адкрытыя апоўначы з серады на чацвер, піша Reuters.
«Мы прынялі рашэнне разам з міністрам унутраных спраў, які сёння выпусціць адпаведную пастанову, аб адкрыцці чыгуначных і аўтамабільных памежных пераходаў з Беларуссю, якія былі закрытыя з-за вучэнняў „Захад“ і ўзрослай пагрозы і палітычнай нестабільнасці ўздоўж нашай мяжы», — абвясціў прэм’ер-міністр Дональд Туск на пасяджэнні ўраду, піша Onet.pl.
Варшава закрывала мяжу з Беларуссю з 12 верасня з меркаванняў бяспекі з нагоды вучэнняў «Захад-2025».






