Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэры на арышт Біньяміна Нетаньяху і Ёава Галанта за злачынствы супраць чалавечнасці і ваенныя злачынствы, учыненыя ў перыяд як мінімум з 8 кастрычніка 2023 года па 20 мая 2024 года – гэта значыць да дня, калі абвінавачанне падало хадайніцтвы аб выдачы ордэраў на арышт.

Жыхар Ашкелона, беларускі актывіст Барыс Балтэ выказаўся пра рэакцыю на рашэнне МКС у Ізраілі:
-У самім Ізраілі, канешне, усе асуджаюць гэтае рашэнне, у тым ліку і левая апазіцыя і тыя людзі, якія выступаюць супраць Нетаньяху, як крок супраць дзяржавы, супраць увогуле габрэйскага народу. Не атрымалася перамагчы Ізраіль на полі боя, вось дзейнічаюць праз так званы Крымінальны Суд. Як мы бачым, гэта структура гнілая, якія б ордэры яны не выдавалі на Пуціна і Лукашэнку, гэта не мае ніякага значэння. Пуціна павінен судзіць украінскі суд, бо ён напаў на Украіну. І злачынствы супраць чалавецтва рабіліся ва Украіне. Лукашэнку павінен судзіць суд у Менску. Злачынствы Лукашэнкі, напрыклад, не былі супраць народу Нідэрландаў. Ён быў супраць беларускага народа.
Па словах Балтэ, мажлівы арышт Нетаньяху і Галанта наўрад ці спыніць далейшую ваенную аперацыю Ізраіля. Вядома, што МКС таксама выдаў ордэр на арышт высокапастаўленага камандзіра ХАМАС Махамеда Дэйфа, хаця ізраільскія вайскоўцы заявілі, што ён быў забіты ў выніку авіяўдару ў Газе ў ліпені.
Цалкам гутарка ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






