BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Моцную начную DDoS-атаку падчас выбараў у Каардынацыйную раду паспяхова адбілі

Кіраўніца Выбарчай камісіі па выбарах у Кардынацыйную Раду Алена Прыходзька разам з Паўлам Ліберам распавялі, чым скончылася моцная DDoS-атака платформы ў першую гадзіну галасавання.

Алена Прыходзька

Па словах Алены Прыходзькі, у першыя гадзіны анлайн-галасавання «прагаласаваць» нібыта збіраліся амаль 18 мільёнаў чалавек.

Павел Лібер. Фота: dev.by

«Нічога страшнага не адбылося, але прыйшлося падкарэктаваць сістэму галасавання, таму яно пачалося крыху пазней», – дадаў Павел Лібер.

Нягледзячы на спробу зламаць сістэму і запуск са спазненнем за першыя 2 гадзіны лічбавыя ID атрымалі амаль тысяча беларусаў.

Галасаванне павінна было скончыцца апоўначы ў панядзелак, але, магчыма, з-за DDoS-атакі атакі яно будзе працягнутая на пару гадзін.

«Але гэта вырашаць Выбарчай камісіі», – дадаў Павел Лібер.

Беларускае Радыё Рацыя