Іран заяўляў, што будзе разглядаць супрацоўніцтва Украіны з яго праціўнікамі на Блізкім Усходзе, як уступленне афіцыйнага Кіева ў вайну. І гэта пры тым, што Расея выкарыстоўвае іранскія дроны, атакуючы ўкраінскія гарады. Ці можа Тэгеран нечым большым пагражаць Украіне, чым тое, што ён рабіў, прадаючы зброю Расеі?

Кажа дырэктарка праграм бяспекі і глабальнага прыцягнення Савета знешняй палітыкі “Украінская прызма” Ганна Шэлест:
– Проста аддаць Расеі дадатковую зброю яна не зможа, бо яна патрэбна ім самім. Могуць быць кібератакі, бо іранскія хакеры дастаткова вядомыя. Яны дапамагалі ўраду Расеі неаднаразова, але да гэтага Украіна гатовая, бо час ад часу мы маем расейскія хакерскія атакі. А што датычыцца прамога нападу, давайце казаць шчыра, Іран за апошнія два тыдні пагражаў некалькім краінам з Еўрапейскага звязу.
Пры гэтым, як адзначае Ганна Шэлест, такія пагрозы дагэтуль ніяк не рэалізаваліся, а акрамя таго, не так ужо шмат у Ірана засталося снарадаў, якія маглі б даляцець да Украіны.
Беларускае Радыё Рацыя






