Для актыўнай беларускай моладзі важна, каб палітыка была адкрытая, празрыстая і чалавечная. Тады іх жаданне далучацца да падзей і агульных працэсаў у краіне будзе большым. Пра гэта распавяла паліталагіня Аліна Харысава.

– Па-першае, трэба зразумець, якія ў нас ёсць сродкі камунікацыі. Гэта ўсё ж такі медыя і сацсеткі адзінае, і таму трэба проста падумаць, што ‘з’яўляецца прывабным для моладзі. Яны хочуць бачыць адкрытую палітыку, хочуць бачыць празрыстасць і чалавечнасць у людзях, тым ліку і палітыках. І таму нам патрэбна пазбавіцца вось гэтай беларускай кансерватыўнасці і быць больш адкрытымі. Рабіць мемы і інфармацыйную прапаганду для моладзі ў Беларусі.
Аліна Харысава дадае, што далучацца да палітычных працэсаў можна не толькі ў замежжы, але і ўнутры Беларусі. “Напрыклад, калі чалавек прасоўвае беларускую мову”, – дадала дзяячка.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






