Дональд Трамп уступае на пасаду прэзідэнта ЗША 20 студзеня. Беларусь для ЗША не прыярытэт у знешняй палітыцы, але новы прэзідэнт можа паўплываць на беларускія справы. «кіраўнік агенцтва Еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі адзначае, што каманда Дональда Трампа публічна ніяк не пазначала сваё стаўленне да сітуацыі ў Беларусі.

«Можна разлічваць, што будзе пэўная пераемнасць у гэтым пытанні. Усё ж Беларусь не адносіцца да прыярытэтаў знешняй палітыкі Злучаных Штатаў. Таму можна чакаць што людзі і палітыкі, якія былі прынятыя на працягу адміністрацыі Байдэна , будуць захоўвацца і надалей.
«Трамп ужо пазначыў гэта як адзін з прырытэтаў сваёй дзейнасці – заканчэнне вайны. Для беларускага дэмакратычнага руху важна, каб інтарэсы Беларусі былі адлюстраваныя, забяспечаныя ў мірных дамоўленасцях. Злучаныя Штаты з’яўляюцца нашым галоўным партнёрам дзеля таго, каб даводзіць нашу пазіцыю, каб інтарэсы Беларусі ні ў якім разе не былі забытыя. працягвае Валер Кавалеўскі.