Калі чакаць чарговага этапу ваеннай аперацыі ў Рафах у Сектары Газа? Наколькі доўга можа трываць напружанаць на Блізкім Усходзе? Ці канфлікт з Іранам ужо вычарпаны?
Адказамі на гэтыя ды іншыя пытанні падзялілася нашая сённяшняя Госця Рацыі, грамадзянка Беларусі і Ізраіля Аліна Яблонская:
-Зараз у нас ідзе працэс абмену палоннымі, якія знаходзяцца ў ХАМАС. На дадзены момант 133 чалавекі яшчэ не вярнуліся. Ёсць дадзеныя, што не ўсе могуць быць жывыя. Таму зараз асабліва іхныя родныя вельмі напружаныя і чакаюць вынікаў на апошнія дамовы паміж ХАМАСам і Ізраілем на вяртанне палонных. А таксама вельмі шмат напружання наконт гэтай сітуацыі у Рафах. Там плануецца наступальная ваенная аперацыя. І ізраільцяне вельмі напружаныя, і палестынцы не ведаюць, ці яны выйдуць ці не выйдуць з тых тэрыторый. Таму мы чакаем, што будзе адбывацца.
РР: Наколькі вялікая верагоднасць кагосьці вызваліць жывымі з гэтых больш чым 130 закладнікаў?
Аліна Яблонская: Я магу толькі спадзявацца на тое, што ўсё ж такі Ізраілю ўдасца вызваліць закладнікаў. Бо гэта ўжо было зроблена некалькі месяцаў таму. І частка людзей вярнулася. Усе вярнуліся ў розным стане, хтосьці не вярнуўся. Мы не ведаем дакладныя лічбы, колькі людзей зараз там. Але сказалі, што каля 30 чалавек не вернуцца, яны ўжо лічацца загінулымі, але дакладна гэта не вядома. Таму я толькі магу спадзявацца, што ўсё ж такі ёсць жывыя закладнікі. І вось, дарэчы, ХАМАС даў відэазапіс, што два закладнікі жывыя. Яны казалі, што чакаюць на гэты абмен. Мы не можам давяраць, але мы можам спадзявацца, што ёсць жывыя людзі.
Днямі чакаецца наступленне ізраільскіх вайскоўцам на Рафах. Мяркуецца, што там знаходзіцца частка кіраўніцтва ХАМАС ды ізральскія закладнікі.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя