BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

МУС Беларусі паўдзельнічала ў канферэнцыі Інтэрполу

Дэлегацыя МУС Беларусі на чале з начальнікам Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрполу Дзмітрыем Мядзведзевым прыняла ўдзел у Еўрапейскай рэгіянальнай канфэрэнцыі Інтэрпола. Яна прайшла ў сталіцы Албаніі Тыране.

Фота: прэс-служба МУС Беларусі

Удзельнічалі каля 160 прадстаўнікоў праваахоўных органаў з 54 краінаў. Бакі абмеркавалі новыя пагрозы бяспецы ў Еўропе, барацьбу з арганізаванай злачыннасцю і будучыя выклікі паліцыі. У прыватнасці, гаворка ішла пра міграцыю, кіберзлачынствы і наркатрафік, паведамляе прэс-служба Інтэрполу.

Як адзначае “Свабода”, Беларусь апошнім часам нярэдка выкарыстоўвае Інтэрпол для міжнароднага вышуку палітычных апанэнтаў рэжыму Лукашэнкі. Адзін з апошніх прыкладаў — беларускі рэжысэр Андрэй Гнёт, якога арыштавалі ўлады Сербіі ў кастрычніку 2023 году на падставе ордэру Інтэрполу, выдадзенага на запыт Беларусі. Сербскі суд пастанавіў экстрадаваць Гнёта ў Беларусь.