BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

МУС Грузіі прапанавала ўскладніць іншаземцам атрыманне прытулку

Міністэрства ўнутраных справаў Грузіі ўнесла на разгляд парламенту пакет паправак «для ўзмацнення барацьбы з нелегальнай міграцыяй і ўдасканалення правілаў надання міжнароднай абароны».

Фота: aa.com.tr

У прыватнасці, МУС Грузіі прапануе: уключыць у заканадаўства нормы аб выдварэнні замежнага грамадзяніна з Грузіі і забароне на ўезд у краіну на пэўны тэрмін; павялічыць штрафы для іншаземцаў, якія парушаюць правілы знаходжання на тэрыторыі краіны; істотна спрасціць працэдуру выдварэння іншаземцаў, якія незаконна знаходзяцца ў Грузіі.

На пачатку 2025 году ў Грузіі жылі прыблізна 12 тысяч грамадзян Беларусі. У 2019–2024 гадах Грузія не задаволіла ніводнага хадайніцтва беларускіх грамадзян аб наданні прытулку.