Амерыканскі бок зменшыў інтарэс да вызвалення беларускіх палітвязняў. У той жа час нельга казаць пра тое, што такі канал зачынены назаўсёды, бо ў амерыканскага прэзідэнта вельмі моцны аўтарытэт і павага з боку дыктатараў, – кажа віцэ-спікер Каардынацыйнай Рады ад фракцыі “Еўрапейскі выбар” Павел Мар’еўскі:
– Прапаную не губляць інтарэс да гэтай тэмы, а праз дэмакратычныя інстытуты, якія ў нас створаны, імкнуцца ўплываць на гэтыя працэсы, падымаць заўсёды гэтыя пытанні. І не даваць рэжыму замоўчваць гэтыя пытанні. Што яшчэ ў нас застаецца? Глядзець, назіраць за Дональдам Трампам, ці з’явіцца ў яго зноў гэты інтарэс і падаграваць яго.

Літаральна ўчора, 05 сакавіка, стала вядома пра памілаванне Аляксандрам Лукашэнка 18 чалавек, з іх 15 чалавек былі асуджаныя па «экстрэмісцкіх» артыкулах. Большасць з іх – гэта жанчыны. У афіцыйных крыніцах не ўдакладняецца, ці былі яны прымусова дэпартаваныя, ці засталіся ў Беларусі.
Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за памілаванне 18 палітычных зняволеных. Пра гэта Коўл напісаў у сваім блогу ў сетцы X.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






