У пачатку траўня мінула 100 дзён, як Злучанымі Штатамі Амерыкі кіруе Дональд Трамп.

Культуролаг і амерыканіст, эксперт па стратэгічных камунікацыях Антон Пянькоўскі лічыць, што першыя 100 дзён – гэта шоу ад амерыканскага прэзідэнта:
– Як заўсёды тут усё залежыць ад пункту гледжання. Канешне, для Злучаных Штатаў Амерыкі перш за ўсё вялікае, а падаецца самая вялікая палітычнае шоу ў свеце. За гэтым вельмі цікава назіраць. Што тычыцца больш такіх прадметных рэчаў, то на дадзены момант мы бачым вельмі шмат праблем, якія выкрыліся праз першыя 100 дзён кіравання Трампа.
Па словах эксперта, вялікім плюсам Дональда Трампа ёсць яго вырашэнне пытання па міграцыі:
– Яго вельмі рашучую стратэгію па вырашэнні шматлікіх праблем, якія на дадзены момант прысутнічаюць як у амерыканскай эканоміцы, так і ў грамадска-палітычных сферах жыцця. У Дональда Трампа атрымалася, як ён сам кажа, гэта ўскладненне міграцыйнай палітыкі. Тое, што ён казаў і сам лічыць самым вялікім поспехам, гэта вырашэнне пытанняў па нелегальнай міграцыі.
Антон Пянькоўскі лічыць, што ўсе плюсы і мінусы Дональда Трампа можна будзе пабачыць мінімум праз паўгода, а можа і праз год – пасля выбараў у Кангрэс Злучаных Штатаў Амерыкі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіву Антона Пянькоўскага






