BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Мы хочам, каб нашыя дзеці мелі самае лепшае, шчаслівае жыццё”

У Дзень абароны дзяцей Святлана Ціханоўская распавяла як яе дзеці Агнія і Карней пераносяць растанне з бацькам, які пакутуе ў няволі, і сумуюць па ім вось ужо пяць гадоў. І тое, паводле яе, адчуваюць і іншыя дзеці, сем’і якіх разлучыў лукашэнкаўскі рэжым.

YouTube player

Ціханоўская адзначыла, што “мы хочам, каб нашы дзеці мелі самае лепшае, шчаслівае жыццё. Іх таленты і сілы трэба падтрымліваць, абараняць ад нападак ды цкавання з боку «ідэалагічных» настаўнікаў. Вучыць дзяцей гаварыць на роднай мове, а не саромецца яе. Разам гартаць старонкі сапраўднай гісторыі, а не пагаджацца з фэйкамі дзяржаўных падручнікаў», – сказала Ціханоўская, закалікаючы бацькоў разам паказваць дзецям, што свабода і справядлівасць займаюць важнае месца ў нашым жыцці.