Пра падрыхтоўку Узброеных сіл РБ “да вайны” ў кантэксце адбіцця нападу заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін па выніках дакладу Лукашэнку. Відэа яго размовы з дзяржСМІ было паказана ў тэлепраграме “Арсенал”, паведамляе Позірк.

Цытата: “Мы праводзім і вучэнні, і трэніроўкі, адмабілізоўваем ваеннаабавязаных, — заявіў міністр. — Вы бачыце той комплекс мерапрыемстваў, чым цяпер займаюцца Узброеныя сілы. Вось гэта адным словам называецца “мы рыхтуемся да вайны”.
Пасля даклада, які насіў закрыты характар, Хрэнін паведаміў, што на сумесных з РФ вучэннях “Захад-2025” 12–16 верасня адпрацуюць прымяненне ядзернай зброі і комплексу “Арэшнік”.
Беларускае Радыё Рацыя






