BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Мы ствараем устойлівую прававую базу для новай Беларусі»

«Мы ствараем устойлівую прававую базу для новай Беларусі». Анатоль Лябедзька распавёў пра вынікі Канферэнцыі «Інвестыцыі ў доўгатэрміновую будучыню дэмакратычнай Беларусі: ключавыя стратэгіі рэформаў», што прайшла 15 сакавіка ў Сейме Літвы.  

Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і Канстытуцыйнай рэформе распавядае, што падчас канферэнцыі адбылася прэзентацыя шасці законапраектаў, падрыхтаваных у развіццё і дапаўненне Канстытуцыі:

– Праект Канстытуцыі Новай Беларусі робіць спасылку прыкладна на 20 арганічных законапраектаў, падрыхтавана шэсць. Гэта азначае, што больш дзясятка законапраектаў нам патрэбна падрыхтаваць і правесці экспертызу. Важна не толькі распрацаваць гэтыя праекты законаў, але і далучыць да абмеркаванняў як мага большую колькасць беларусаў.

 “Такім чынам мы ствараем устойлівую прававую базу для новай Беларусі, каб пасля дэмакратычнага транзіту ўлады было магчыма ў максімальна кароткі тэрмін правесці палітычныя рэформы”, – адзначае Анатоль Лябедзька.

Беларускае Радыё Рацыя