BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Мы ва Украіне сядзім у глыбокай эмацыйнай яме”

Людзі альбо разумеюць, што ўсё гэта надоўга, у тым ліку ваенны стан, альбо ў абстрактным чаканні калі гэта ўсё закончыцца, і бясконца пра гэта запытваюцца. Таму мы ва Украіне сядзім у глыбокай эмацыйнай яме, гэта было відавочна і прадбачана, бо вайна ідзе чацвёрты год, – сваімі думкамі падзялілася беларуская журналістка, грамадзянка Беларусі, па нацыянальнасці ўкраінка Марыя Маляўка:

– Калі пачаць з таго, што параўноўваць з мінулымі гадамі, то гэта досыць складана, гэта параўноўваецца добра, калі ідзе першы і другі год, напрыклад, калі параўноўваць з першым годам – то гэта паспяховы контрнаступ. То зразумела, што ўсе апошнія гады – гэта зусім іншае. Другі год – гэта ўжо поўны правал. Трэці год – гэта поўны правал. І вось зараз на чацвёртым таксама сядзім у глыбокай эмацыйнай яме ва Украіне, але не кажу гэта як нейкую супер шокавую інфармацыю.

Расейска-ўкраінская вайна — узброены канфлікт, які пачаўся ў лютым 2014 года. А паўнамаштабнае ўварванне на ўкраінскую тэрыторыю Расея здзейсніла ў лютым 2022 году. Рэгулярная вайна ідзе звыш 1300 дзён.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя