BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Мы выбары ў Беларусі не прызнаем”

“Псеўдавыбарамі” назвала прэзідэнцкую выбарчую кампанію ў Беларусі маршалак Сената Польшчы Малгажата Кідава-Блоньска на брыфінгу па выніках сустрэчы з дэмлідарам Святланай Ціханоўскай.

“Мы абавязаліся, што тут з польскага Сената будзе вельмі моцны сігнал і голас, што мы гэтыя выбары не прызнаем, – сказала палітык. — Нельга казаць пра свабодныя выбары, калі больш за 1 300 чалавек сядзяць у турмах — асуджаных за палітычныя погляды, за тое, што жадаюць дэмакратыі“.

Палітык выказала надзею, што аналагічная ацэнка кампаніі прагучыць у Сейме Польшчы, а таксама ад іншых еўрапейскіх парламентаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: (acebook.com/kinogramwarszawa