
Часовай паверанай у справах Украіны ў Беларусі Вользе Цімуш уручана нота з “рашучым пратэстам” у сувязі з нібыта “парушэннем мяжы” Беларусі “групай беспілотных лятаючых апаратаў, запушчаных з тэрыторыі Украіны”.
Гэтак паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў Беларусі. Афіцыйны Менск запатрабаваў “прыняць вычарпальныя меры для выключэння ў будучым такіх інцыдэнтаў, якія могуць прывесці да далейшай эскалацыі сітуацыі ў рэгіёне”.
Цімуш папярэджаная, што “ў выпадку паўтарэння такіх правакацый беларускі бок пакідае за сабой права зрабіць крокі ў адказ для абароны сваёй тэрыторыі”.
Акрамя таго, у паведамленні гаворыцца, што беларускім бокам можа быць пастаўлена пытанне пра мэтазгоднасць далейшай прысутнасці дыпламатычнага прадстаўніцтва “краіны ў Менску.
У МЗС Украіны пакуль не каментуюць сітуацыю.






