Міністэрства замежных спраў Беларусі атрымала ноту польскага боку пра гібель на мяжы польскага вайскоўца ад рук мігранта. Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз ноту прыняў, але абвінаваціў польскі боку у «палітызацыі пытання і замоўчванні смерцяў іншых вайскоўцаў на мяжы».

Сітуацыю каментуе палітолаг Аляксандр Фрыдман:
– Цалкам лагічна з пункту гледжання лукашэнкаўскага рэжыму. Бо калі пачаць супрацоўнічаць, або нават выдаць гэтага чалавека, і тым самым дазволіць, напрыклад, палякам паразмаўляць, дапытаць яго. То тады могуць выйсці на паверхню рэчы, у якіх лукашэнкаўскі рэжым абсалютна не зацікаўлены. Напэўна будуць яшчэ і наступныя выпадкі. І Менск. і Масква зацікаўлены ў дэстабілізацыі сітуацыі ў Польшчы. Варшаве прыйдзецца выкарыстоўваць усе рэгістры: буферная зона, дадатковыя вайсковыя падраздзяленні. Надзвычайная сітуацыя на межах адмоўна паўплывае на жыццё людзей.
Таксама прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаза заявіў, што беларускі бок гатовы да аднаўлення ўзаемадзеяння. «Мы атрымалі ноту, і яна будзе разгледжана з улікам усіх абставін. Шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулага», – сказаў ён.

Беларускае Радыё Рацыя






