BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

МЗС Беларусі скардзіцца на краіны Балтыі за абмежаванне доступу да мора

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі заявілі аб «незаконных дзеяннях» Літвы, Латвіі і Эстоніі па абмежаванні доступу да мора. З такой заявай спікер МЗС Беларусі выступіў пасля запрашэння Аляксандра Лукашэнкі на трэцюю Канферэнцыю ААН для краін, якія развіваюцца і ня маюць доступу да мора. Яна адбудзецца сёлета ў снежні ў Батсване.

Анатоль Глаз падкрэсліў, што краіны Балтыі нібыта «злоўжываюць» сваім геаграфічным становішчам. Ён згадаў пра закрыцьцё еўрапейскімі краінамі памежных пераходаў, што прывяло амаль што да спынення грузапатоку і пасажырскіх перавозак.