BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

МЗС Літвы асудзіў акты вандалізму супраць беларускіх арганізацыяў у Вільні

Літоўскае МЗС асудзіла акты вандалізму супраць беларускіх арганізацый у Вільні і заявіла, што вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці.

«Мы рашуча асуджаем акты вандалізму супраць беларускай суполкі, здзейсненыя паводле сцэнара КДБ. Вінаватыя будуць прыцягнуты да адказнасці. Мы ад усёй душы падтрымліваем свабодалюбівых людзей, якія змагаюцца за дэмакратычную Беларусь і сваю еўрапейскую будучыню», – гаворыцца ў паведамленні знешнедыпламатычнага ведамства ў X.

Нагадаем, 4 верасня невядомыя разбілі вокны ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры ў Вільні і абстралялі з пнеўматыкі будынак беларускай царквы.

У ноч на 5 верасня невядомыя пакінулі антыбеларускі надпіс каля офісу арганізацыі Dapamoga.

Офіс Святланы Ціханоўскай асудзіў напады на беларускія арганізацыі ў Вільні і заклікаў літоўскія ўлады расследаваць інцыдэнты. У Офісе лічаць, што за актамі вандалізму ў Вільні стаіць рэжым Лукашэнкі і дзеянні зламыснікаў накіраваныя на тое, каб пасеяць варожасць паміж беларусамі і літоўцамі.