«Тое, што адбываецца 26 студзеня ў Беларусі, – гэта не выбары», — сказаў кіраўнік літоўскага МЗСа Кястуціс Будрыс.

Ён падкрэслівае, што Літва салідарная з народам Беларусі, які імкнецца да свабоднай і суверэннай Беларусі, піша @lrtlt.
“Мы падтрымлівалі і будзем падтрымліваць права беларускага народа абіраць сабе ўладу на свабодных і справядлівых выбарах. Для іх арганізацыі неабходны палітычны плюралізм, вяршэнства закону, павага правоў і асноўных свабод чалавека. (…) На жаль, нічога падобнага сёння ў Беларусі няма», – сказаў міністр.
Кіраўнік літоўскай дыпламатыі прызнае, што з-за рэпрэсій з боку рэжыму пасля сённяшняга «мерапрыемства» ў Беларусі, верагодна, ужо не будзе масавых пратэстаў.
«Жорсткія рэпрэсіі абмяжоўваюць магчымасці беларускага народа ўдзельнічаць у выбарах і арганізоўваць акцыі пратэсту», — падкрэслівае Будрыс.






