Міністэрства замежных спраў плануе правесці буйную ратацыю дыпламатаў за мяжой. Кіраўнік МЗС Максім Рыжанкоў тлумачыць гэта не надыходзячымі «выбарамі», а тым, што быў упушчаны ратацыйны працэс, паведамляе БелТА.

«Мы плануем дастаткова вялікі кадравы дзень у сувязі з назначэннямі ў дыпкорпусе за мяжой. Не таму, што нейкая экстраная сітуацыя, нехта скажа — выбары… Не. Таму што некаторы час таму ратацыйны працэс быў упушчаны, і мы сёння вымушаны адразу значную колькасць людзей рыхтаваць да прызначэння», — заявіў ён па выніках дакладу Аляксандру Лукашэнку аб некаторых пытаннях кадравага забеспячэння сістэмы МЗС.






